Муры

рэж. Андрэй Куціла, 2020

У ноч з 13 на 14 жніўня з турмаў у Менску на Акрэсціна і ў Жодзіне ўлады пачалі масава вызваляць пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыяў прэзідэнцкіх выбараў. Усе гэтыя дні сотні сваякоў чакалі, а некаторыя працягваюць чакаць пад сценамі ізалятара сваіх дзяцей, жонак, мужоў, братоў, сясцёр, бацькоў, сяброў.

Арыштанты выходзяць і сведчаць пра гвалт і здзекі. Звесткі пра гэта імгненна разлятаюцца праз інтэрнэт. Людзі ўжо ведаюць праўду. Рэжысёр Андрэй Куціла пакажа сведчанні не саміх ахвяраў катавання, а іхных сваякоў. Яны пад мурамі турмы на Акрэсціна перабываюць у своеасаблівым эмацыйным стане невядомасці, разгубленасці і надзеі. Камера «выхапіць» з натоўпу асобныя твары людзей і нібыта падслухае размовы беларусаў, напоўненыя болем, абурэннем і адчаем.

Пад мурамі стаіць маці, ёй каля 35 гадоў, глядзіць на вокны з кратамі і крычыць: «Насця! Мама тут, Насця!»

Рэпартаж, рэж. Андрэй Куціла, 2020 г., Беларусь

Больш фiльмаў