Мне трэба поціскаў…

рэж. Андрэй Куціла, 2019

Ні ў маладосці, ні цяпер Таццяна гэтак ніколі і не прабегла басанож па духмяным лузе ля хаты, не паплавала ў Нёмане, што цячэ непадалёк ейнай хаты, не абняла ды не пацалавала каханага…

Амаль ад нараджэння жанчына не можа паварушыць ні рукой, ні нагой. Яе радасць і боль, любоў і надзея ўвасобіліся ў паэзіі, дасюль асабліва нікому не вядомай. Стосы сшыткаў з вершамі ды альбомы з малюнкамі пакрываюцца пылам і, здаецца, неўзабаве знікнуць у бездані часу. Адзіны блізкі чалавек побач – старая маці. У глухой вёсцы на схіле жыцця 92-гадовая Валянціна ў іхнай невялічкай хаце разгортвае старыя сшыткі дачкі, і разам з ёй мы выпраўляемся ў падарожжа ў няведамы свет «забытого всеми людьми» чалавека.

Рэжысёр Андрэй Куціла, 2019 г., Беларусь

 

Каментары