Місія – журналіст

Рэжысёр: Зміцер Міцкевіч Год: 2020

Гісторыі белсатаўцаў, якія штодзённа мусяць рызыкаваць тым, што іх затрымаюць падчас здымкаў.

Яны працуюць дзеля таго, каб як мага больш людзей атрымала праўдзівую і грунтоўную інфармацыю. Часта яны зведваюць ціск, пераслед і гвалт. Улады Беларусі не грэбуюць нічым, каб спыніць іх дзейнасць, зламаць і застрашыць. Але гэтыя людзі застаюцца верныя свайму сумленню і ідэалам. Журналісты «Белсату» сталі па другі бок камеры і расказалі пра тое, як ім працуецца ў лукашэнкаўскай Беларусі.

Рэж. Зміцер Міцкевіч, 2020, Беларусь