Рэпартаж журналістаў «Белсату» пра маладых курдаў у Іраку. У краіну, ахопленую вайною з гэтак званаю «Ісламскаю дзяржаваю», рэпарцёры даехалі аўтамабілем з Еўропы.
На месцы абʼездзілі ўсю Курдскую аўтаномію ў Іраку ад сталіцы да лініі фронту каля Масула. Праз гісторыі галоўных герояў – ваеннага тэлежурналіста, а таксама тэатральнага актора і драматурга – мы даведаемся, як жывуць курды – народ без дзяржавы – і якім чынам яны распавядаюць пра свой лёс свету.
Рэж. Конрад Заґурскі (Konrad Zagórski), 2017 г., Беларусь, Польшча