Красная Горка

Рэжысёр: Матафонаў Аляксандр Год: 2019

Апошні жыхар хутару Красная Горка, Аляксандр Новікаў, колькі гадоў дамагаецца ад мясцовых уладаў дазволу паставіць новую хату побач са старою, вугал якой абрынуўся з дняпроўскай кручы.

Аднак улады дазволу не даюць, спасылаючыся на санітарныя нормы і правілы. Замест гэтага яны прапануюць Аляксандру пакінуць родны бераг і пераехаць у гарадскую кватэру. Аляксандр з’язджаць адмаўляецца.

Ён пастанавіў застацца, бо верыць у сваё права жыць тут надалей разам са сваймі вернымі сябрамі – Зінкаю, Тосяю, Сняжанаю, Байкалам і Кандратам.

Рэж. Аляксандр Матафонаў, 2019 г., Беларусь

belsat.eu