Казахстан. Сысці нельга застацца

Рэжысёр: Несцярэнка Аркадзь Год: 2019

У Казахстане нарадзілася надзея на перамены. За некалькі дзён да перадачы Нурсултанам Назарбаевым прэзідэнцкай улады іншай асобе ад аднаго сказу, напісанага на плакаце, абуджаецца грамадскі пратэстны рух.

Якую галоўную мэту ставяць людзі аб’яднаныя двума словамі – «Абудзіся, Казахстан»? Што адбывалася падчас выбараў? Як жывуць у г. Жанґаўэзен сваякі рабочых, расстраляных падчас пратэсту ў 2011 г.? Ці ўдасца ўладам спыніць снежны ком пераменаў? Пра гэта рэпартаж журналістаў «Белсату» зняты падчас датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў 9 чэрвеня 2019 г.

Рэж. Аркадзь Несцярэнка, аператар Дзяніс Дзюба, 2019 г., Беларусь