Гульня ў вайнушку, дак. фільм

Рэжысёр: Антось Цялежнікаў Год: 2011

Фільм паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы.

рэж. Антось Цялежнікаў, 2011 г., Беларусь.