Гульня на роўных

рэж. Вольга Воранава, 2019

Што рабіць, калі ў далікатнай дзяўчыны ёсць велізарнае жаданне займацца не зусім жаночаю працай? Што рабіць, калі твая душа прагне ўжо не толькі высокіх абцасаў, але хакейных канькоў? З Аляксандраю Каваленкай здарылася менавіта такая гісторыя. Ёй 21 год, а яна ўжо даўно прывыкла да пытальных поглядаў з боку навакольных. Некаторыя яе асуджаюць, маўляў, не жаночая гэта справа, а іншым, наадварот, – гэта нават вельмі падабаецца. Але абыякавых людзей да выбару прафесіі Аляксандры – няма дакладна.

Уся бяда ў тым, што ў Беларусі жаночы хакей асабліва нікому не патрэбны. І гульня ў жаночы хакей для Аляксандры ўжо даўно пройдзены этап. Бо тыя каманды, у якіх яна ўдзельнічала, за недастатковасцю фінансавання ўжо даўно разваліліся. А Сашы вельмі хочацца гуляць. І гэта не хобі. Сёння дзяўчына вучыцца на трэнера па хакеі ды бачыць у гэтым сваё абсалютная пакліканне. Вось і здарыўся выпадак гуляць у камандзе з мужчынамі, хай пакуль у аматарскай лізе, затое ёсць магчымасць займацца любімаю справай. І гэта правільна. Лепш ужо так, лічыць Саша, чым хаваць свае жаданні ды перажываць пра тое, што не склалася, не здарылася, а магло здарыцца, калі б не…

Каментары