Гэты шалёны, шалёны, шалёны «русский мир»

Рэжысёр: Хашчавацкі Юры Год: 2018

Якія матывы падзеяў, звязаных з агрэсіўнаю вонкаваю палітыкаю Расеі ў дачыненні не толькі суседніх краінаў? Якое яно, галоўнае адрозненне «русского мира» ад заходняй цывілізацыі? Якім чынам складаліся метады і прылады расейскай палітыкі ў гістарычнай рэтраспектыве, ды як іх выкарыстоўваюць расейскія ўлады сёння?

Як усё гэта адлюстроўваецца ва ўнутранай палітыцы ды ў прыватнасці на становішчы чалавека і асноўных правоў ды свабодаў? У размовах з навукоўцамі – гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, культуролагамі, сведкамі ды ўдзельнікамі падзеяў можна выкрыць утоеныя «спружыны» расейскае палітыкі, што далі штуршок ужо здзейсненым трагедыям і якія, на жаль, могуць адбывацца надалей.

Як з XVI стагоддзя фармаваліся дачыненні дзвюх праваслаўных краінаў – Грузіі ды Расеі? Першыя кантакты і матывы дзеянняў абодвух бакоў, што прывялі да падману ды гвалтоўнага далучэння Грузіі да імперыі.

Рэж. Юрый Хашчавацкі, 2018 г., Беларусь