Феномен беларускіх двубояў

Рэжысёр: Дашкевіч Алег Год: 2019

Спартовая гісторыя Беларусі яскрава сведчыць пра адну парадаксальную рэч: беларусы, нягледзячы на тое, што маюць імідж цярплівых, талерантных, а тое і бязвольных людзей, у найбольш жорсткіх відах двубояў маюць россып медалёў і заслужаных чэмпіёнаў.

Пачынаючы з аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе, беларусы стала займаюць прызавыя месцы на п’едэсталах самых розных відаў ударных адзінаборстваў: бокс, каратэ, тэквандо, кікбоксінг, муай-тай.

Цікавы факт: у камандных відах спорту, нягледзячы на сталае і грунтоўнае падтрыманне дзяржавы, можна згадаць толькі адзінкавыя выпадкі, калі нашыя каманды траплялі ў прызавыя тройкі, але ў двубоях за гэтыя гады мы маем дзясяткі чэмпіёнаў у самых прэстыжных арганізацыях і вагавых катэгорыях.

«Кожны змагаецца сам за сябе і не змагаецца за сябра», – кажа 12-разовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў.

Чаму гэтак адбываецца? Глядзіце ў рэпартажы.

Рэж. Алег Дашкевіч, 2019 г. , Беларусь