Cірыя. Атака на Ражаву

Рэжысёр: Рэпэтовіч Вітальд Год: 2019

Дакументальны фільм паказвае першыя тры тыдні турэцкай ваеннай аперацыі супраць Ражавы – Сірыйскага Курдыстану.

Рэгіён, у якім большасць насельніцтва складаюць курды, дабіўся аўтаноміі ад афіцыйнага Дамаску. Жыццё там было адносна спакойным у параўнанні з рэштаю Сірыі, што ад 2011 г. ахопленая грамадзянскай вайной, якая забрала жыцці 500 тыс. асобаў. Мір у Ражаве панаваў да восені 2019 г.

Як насамрэч выглядае аперацыя Турцыі ў Сірыі вачыма курдаў? Наколькі пацярпела цывільнае насельніцтва? Чаму Турцыя пайшла ў наступ на Сірыйскія дэмакратычныя сілы, што дапамаглі перамагчы «Ісламскую дзяржаву» ў Сірыі? Ці ўсе амерыканцы пакінулі курдаў? Хто такія «Free Burma rangers» і што яны робяць у Сірыі?

Рэж. Вітальд Рэпэтовіч (Witold Repetowicz), аператар Сяргей Марчык, 2019 г., Польшча

Аўтар фота на прэв’ю – Сяргей Марчык