Чарга. Гісторыя пытання ці пытанне гісторыі?, дак. фільм


Аўтары фільму даследуюць гісторыю чэргаў у Беларусі як з’явы з часоў даваеннай БССР да нашых дзён.

У багатай на кінахроніку стужцы выступаюць сведкі падзеяў, якія раскрываюць механізм пераразмеркавання тавараў у Савецкай Беларусі. Адкуль браўся дэфіцыт і чэргі? Што такое «блат»? Хто такія «фарцоўшчыкі»? Чаму партыйная наменклатура атрымлівала тое, пра што большасць грамадзянаў магла толькі марыць? І чаму цяпер у Беларусі чарга застаецца часткаю жыцця?

2012, Беларусь