Чалавек з ГУЛагу

Рэжысёр: Растоцкая Кася Год: 2016

У мястэчку Паставы жывуць 90-гадовы Антось Фурс з жонкаю спадарыняй Алесяй. Беларускія пенсіянеры спадарства Антось і Алеся – вытрымалі самае страшнае выпрабаванне савецкай эпохі – ГУЛаг.

56477379

У 1946 годзе яны, студэнты Пастаўскае настаўніцкае вучэльні, сталіся сябрамі Саюзу беларускіх патрыётаў – моладзевай арганізацыі, якая мела на мэце падтрымаць беларускую мову і культуру.

Антось Фурс згадвае, што гэта быў таемны звяз на ўзор філаматаў і філарэтаў, меў свой статут, яго сябры былі выхадцамі з сялянаў ды прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам: «Але мы нічога супраць дзяржавы не рабілі. Змагаліся за сваю мову, пасля сканчэння вучэльні хацелі паехаць на вёску і вучыць там дзетак беларускай мове, бо ўжо тады пайшла хваля магутнай русіфікацыі. Мелі тады па 16 – 17 гадоў. Былі яшчэ дзеці».

Аднак Савецкі Саюз з дзецьмі таксама ваяваў – іхную арганізацыю выкрылі. Усіх 40 яе ўдзельнікаў адправілі за краты ў лагеры. Антось Фурс атрымаў 15 гадоў, спадарыня ж Алеся як мастачка, якая намалявала герб Пагоня, – 25. Сімвал незалежнае Беларусі і цяпер займае ганаровае месца ў іхным доме.

Рэж. Кася Растоцкая, 2016 г., Беларусь