Божа, беражы Аўдзееўку!!!

Рэжысёр: Антось Цялежнікаў Год: 2017

Аўдзееўка. Адносна спакойны горад на лініі фронту ўва ўсходняй Украіне за некалькі кіламетраў ад Данецку на пачатку лютага зрабіўся вядомы на ўвесь свет.

Рэпарцёр «Белсату» неспадзявана апынуўся ў Аўдзееўцы, атакаванай сепаратыстамі. Там Антось Цялежнікаў пазнаёміўся з Вячаславам Карпенкам, дачка і ўнук якога ўцяклі ад вайны ў Польшчу. Ці ўбачыць ён сваіх блізкіх? Чаму ён не пакідае Аўдзееўкі? Як там жывуць людзі, і на каго яны могуць разлічваць?

Рэж. Антось Цялежнікаў, 2017 г., Беларусь