Басовішча

Рэжысёр: Каліна Юры Год: 2020

30 гадоў у сярэдзіне ліпеня ў падляскім мястэчку Гарадок, што ў Кнышыньскай пушчы, праходзіў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

На двухдзённай імпрэзе выступалі найлепшыя рок-гурты Падляшша і Беларусі, а таксама зоркі польскае рок-сцэны. У 2019 г. фестываль прайшоў 30-ы, апошні раз. Як ён эвалюцыянаваў на фоне грамадска-палітычных зменаў у Беларусі і Польшчы? Развагі найбольш цікавых выканаўцаў пра фестываль, змену пакаленняў арганізатараў і прычыны канца эпохі «Басовішча».

Рэж. Юры Каліна, 2020 г., на вокладцы відэа – калаж з выкарыстаннем фота Wojciech Jakubiuk / Forum