Падарожжа па руінах, рэпартаж

Рэжысёр: Самойлаў Уладзімір Год: 2010

Руйнаванне гістарычна-культурнае спадчыны застаецца для сучаснай Беларусі вельмі балючаю праблемаю. Надта часта гэта робіцца з маўклівай згоды чыноўнікаў Міністэрства культуры, якое нібыта і мусіць ахоўваць помнікі. І самаю страшнаю праяваю цынізму чынавенства і афіцыйных “вучоных” стала жангляванне артыкуламі нарматыўных актаў у галіне аховы спадчыны, у выніку якога замест рэканструкцыі старадаўніх аб’ектаў адбываецца іх ліквідацыя. У розных кутках краіны загінулі дзесяткі паркаў, гістарычных могілак ды іншых гістарычных і культурных помнікаў. Шмат што з матэрыяльнае спадчыны выключылі з рэестру культурных здабыткаў, аддаўшы іх такім чынам на бязлітаснае знішчэнне. Сумны лёс такіх помнікаў прасочваецца ў фільме.

2010, Беларусь