Кіпіць Няміга, дак. фільм

Рэжысёр: Самойлаў Уладзімір Год: 2009

Няспыннае будаўніцтва новых буйных аб’ектаў у цэнтры беларускае сталіцы за апошнія гады значна сказіла аблічча Менску прывяло да гвалтоўнага знішчэння помнікаў дойлідства і археалогіі. Будаўніцтва камерцыйных аб’ектаў вядуць сумнеўныя структуры — невядома як і на падставе чаго яны атрымалі дазвол на брутальнае знішчэнне гістарычных помнікаў. Хто стаіць за агідным парушэннем закону? Чаму і грамадства, і навукоўцы, і будаўнікі адхіленыя ад прыняцця найважнейшых рашэнняў, што фармуюць візітоўку Беларусі — яе сталіцу? Нашыя гіды па Нямізе і яе праблемах — вядомы беларускі гісторык і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, гісторык Расціслаў Баравы, археолаг Сяргей Тарасаў, былы галоўны дзяржаўны інспектар Менгарвыканкама па ухове спадчыны Уладзімір Папруга, старшыня Таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч і інжынер-праекціроўшчык Яўген Хрол.