Каліф на гадзіну, рэпартаж

рэж. Севасцянава Кацярына, 2010

Адна арабская казка апавядае пра чалавека, якім на нейкі час авалодвала ілюзія, быццам ён мае бязмежную ўладу і незлічонае багацце.

Ігар пачаў прымаць наркотыкі ў 1990-х. Урэшце ён апынуўся на вуліцы, у перадсмяротным стане яго прывезлі ў шпіталь. Там ён пачаў маліцца. Ігар вырашыў стаць дыяканам і адкрыць рэабілітацыйны цэнтр у Салігорску.

Другі герой рэпартажу, Макс, залежаў ад наркотыкаў, якія набываў у начных клубах. Ён не баіцца казаць пра свае наркатычныя прыгоды, ахвотна дзеліцца гісторыямі з мінулага. Цяпер ён працуе і вучыцца, у яго ёсць дзяўчына; вольны час ён бавіць, як і раней, у клубах, але больш не мае намеру прымаць наркотыкі.

2010, Беларусь

Больш фiльмаў