Сяргей Законнікаў, дак. фільм

Рэжысёр: Самойлаў Уладзімір Год: 2008

Сяргей Законнікаў – асоба вельмі неадназначная. Селянін ад нараджэння, філолаг па адукацыі, паэт з паклікання. Працяглы час кіраваў аддзелам літаратуры Цэнтральнага Камітэту Кампартыі Беларусі. Аднак пасля распаду Савецкага Саюзу ён стаў на чале часопісу «Полымя», дзе з прыходам да ўлады Лукашэнкі друкаваліся тэксты, непрымальныя для новага гаспадар дзяржавы. За гэта паэт заплаціў пасадаю галоўнага рэдактара галоўнага літаратурнага часопісу краіны.

Сяргей Законнікаў – аўтар больш як 20 кніжак; на пачатку 1990-х яго ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяй; ён лаўрэат некалькіх замежных узнагародаў. Ягоныя творы вывучалі ў школе, але з цяперашняй школьнай праграмы іх выключылі. Законнікаў не згаджаецца з палітыкаю сённяшніх уладаў, выступае як публіцыста у недзяржаўных выданнях.

Фільм расказвае пра суіснаванне афіцыйнага і незалежнага саюзаў пісьменнікаў, пра былых працаўнікоў ЦК КПБ, пра атмасферу, якая цяпер пануе ў беларускім літаратурным асяроддзі.

2008, Беларусь