Тры кіламетры да неба, рэпартаж

Рэжысёр: Вольга Дашук Год: 2010

Гісторыя чалавека, які пачаў новае жыццё пасля трагедыі.

Андрэй заўсёды быў поўны энергіі; магчыма, гэта ўнутраная сіла штурхнула яго ў вір трагедыі. Улетку 1995 года ён адправіўся з сябрамі адпачыць у лес, дзе, узлезшы на дрэва, нечакана зваліўся з яго і, ужо будучы інвалідам, вырашыў стаць другім чалавекам: пачаў гаварыць на беларускай мове, хоць у сям’і ніхто па-беларуску не размаўляў, цікавіцца гісторыяй і культураю Беларусі, чытаць кнігі. Ён пачуўся моцнай асобаю, бо знітаваны гістарычнаю сувяззю з продкамі – жыхарамі Вялікага Княства Літоўскага.

Рэпартаж узнагародзілі на некалькіх міжнародных фестывалях дакументальнага кіно.

2010, Беларусь