Варганы, дак. фільм

Рэжысёр: Дашкевіч Алег Год: 2008

Беларуская правінцыя – гэта прырода, міфы і шчырыя, адкрытыя людзі. Шаша знікае. На адной з шыльдаў раптам усплывае надпіс: Варганы. Гэтая вёска месціцца побач з высокаю, парослаю лесам гарою, вяршыню якой можна пабачыць за некалькі дзесяткаў кіламетраў. З пракаветных часоў гору ахутвалі гістарычныя легенды і містычныя паданні. Пры ўездзе ў вёску зрок спыняецца на трох высокіх каменных крыжах. Казачнае спалучэнне гары і каменных крыжоў наводзіць на думку: тут могуць жыць асілкі. Яны і сапраўды тут жывуць. Аляксандру Каўбасічу 83 гады. За сваё доўгае жыццё ён пакутаваў на прымусовай працы пад немцамі, у сталінскім ГУЛАГу. Ён мае што расказаць.

2008, Беларусь