З крыжам на крыж, дак. фільм


Лёсы рэпрэсаваных вернікаў і праваслаўнага духавенства Бабруйска.

У цэнтры Бабруйска на скрыжаванні Маркса і Чангарскай знаходзіцца вялікі будынак з чырвонай цэглы. У 30-х гадах ХХ стагоддзя будынак займаў мясцовым НКУС. У адным з памяшканняў гэтага будынку расстрэльвалі людзей… У фільме паказваецца лёс рэпрэсаваных людзей, сярод якіх праваслаўнае духавенства і вернікі Бабруйска і яго ваколіц. Пра іх распавядаюць іх дзеці і ўнукі, сярод якіх св. айцец Валянцін Вайцюшонак, дырэктар краязнаўчага музею Наталля Арцёмчык, унучка рэпрэсаванага св. айца Паўла Сейбо – Раіса Сейбо, гісторык Алесь Чыгір. З іх аповядаў пра ахвяры і іх катаў складаецца змрочны вобраз сталінскіх часоў у асобна ўзятай мясцовасці.

2011, Беларусь