Верасень 1939. Як нас вызвалялі, дак. фільм

рэж. , 2011

Так званы «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г. Што мы ведаем пра яго?

Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў.

Аўтары фільму сцвярджаюць, што напад Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939-м, не быў вызваленнем Заходняй Беларусі. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. Акрамя таго, дамова паміж Гітлерам і Сталінам дазволіла Трэцяму Райху затакаваць Францыю ды іншыя еўрапейскія дзяржавы. А неўзабаве, менш як праз два гады, на беларускія землі прыйшлі нацысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.

Фільм знялі беларускія дакументалісты, якія пажадалі застацца невядомымі.

2011, Беларусь

Больш фiльмаў