Каўчэг Заіра Азгура, дак. фільм

рэж. Куціла Андрэй, 2010

Гэты фільм – назіранне за назіральнікамі. Звычайная экскурсія па музеі народнага скульптара БССР Заіра Азгура раптам ператвараецца ў люстэрка, дзе мы назіраем не толькі за гісторыяй краіны ў пластыцы мастацкіх вобразаў, але і самі за сабою. Лёгкі дотык дзяцей, жорсткія, недаверлівыя, часам саркастычныя погляды дарослых, замілаваныя або пакрыўджаныя назіранні пенсіянераў ажыўляюць на імгненне скульптуры Леніна, Сталіна, Маркса ды сотні іншых дзеячаў савецкага мінулага. Калейдаскоп адрывістых думак, меркаванняў, эмоцыяў розных пакаленняў наведнікаў, пераплятаючыся з гістарычнаю хронікаю, складае неадназначны, але надзвычай ёмісты вобраз савецкай эпохі і яе песняра-мастака, якімі яны паўстаюць у вачах сучасніка.

2010, Беларусь

Каментары