Дайсці да Плошчы, дак. фільм

рэж. Самойлава Галіна, 2011

Падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску падзялілі жыццё сучаснага беларускага грамадства на «перад» і «пасля». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларусы жылі ў чаканні важных станоўчых зменаў у сваёй краіне. З вераю ў рэальную магчымасць дэмакратычных пераменаў праз выбары прыйшлі яны на плошчу Незалежнасці. Усё гэта было «перад»… Аповеды ўдзельнікаў падзеяў на Плошчы паказалі цынізм і хлуслівасць дыктатуры, якая, выкарыстоўваючы брутальныя метады, знішчыла надзеі на перамены да лепшага. І ў жыцці беларускага народу пачаўся перыяд «пасля». Аўтары фільму паказалі, як адбываўся пералом думак у гэты час. Адною з найважнейшых постацяў тых падзеяў быў кандыдат на прэзідэнцта Беларусі Уладзімір Някляеў.

2011, Беларусь

Больш фiльмаў