Забойства напярэдадні вясны, дак. фільм

Рэжысёр: Нікалайчык Вольга Год: 2010

«Забойства напярэдадні вясны» распавядае пра Яну Палякову. 33-гадовая актывістка абароны правоў чалавека скончыла жыццё самагубствам у шахцёрскім Салігорску. Яе пераследаваў мясцовы аддзел КДБ, на яе аказвалі псіхалагічны ціск, падстройвалі розныя правакацыі і нават катавалі ды збівалі. Але суд яе саму прызнаў вінаватаю ў парушэнні закону і вынес вырак «за паклёп на афіцэра міліцыі», які жорстка яе збіў. Жанчына мусіла заплаціць яму велізарную грашовую кампенсацыю. Яна Палякова не магла больш трываць такой несправядлівасці ды цынізму і пайшла з жыцця.

2010, Беларусь