Бяссонная плынь, дак. фільм

рэж. , 2011

Спрадвеку на абшары, які цяпер займае горад Менск, у раку Свіслач упадала багатая на рыбу рэчка Няміга. Зараз яна таксама існуе, але цячэ ў падземным калектары ўздоўж схаваных пад зямлёю фундаментаў старога Менску, ад якіх на паверхі не засталося і следу. Вандруючы плынямі падземнай ракі, мы трапляем у падарожжа часу – ад XIII стагоддзя. Дзякуючы разнастайным аповедам гісторыкаў і археолагаў, мы знаёмімся з мінулымі эпохамі ды заняткамі тагачасных жыхароў узбярэжжа Свіслачы. Разам з аўтарамі стужкі мы перажываем трагічныя здарэнні, якія адбываліся з-за нядбайнасці кіраўнікоў гораду. На іхны загад знішчылі старажытныя будынкі, якія памяталі водную плынь Нямігі, што цякла яшчэ на паверхні. Фільм стаўся не толькі дакументам імклівасці часу, але таксама і маляўнічаю аповесцю пра адказнасць чалавека перад сваім народам.

дак. фільм, Беларусь, 2008 г.

Больш фiльмаў