Ізгоі, дак. фільм

Рэжысёр: Ступнікаў Аляксандр Год: 2009

Габрэйскія партызанцкія атрады ў Беларусі. Дагэтуль гэтая з’ява застаецца малавядомаю. «Ізгоі» гэта першы дакументальны фільм пра іх.

Толькі ў ваколіцы Менска дзейнічалі 7 партызанцкіх аддзелаў. Агульная колькасць габрэяў-партызанаў ў Беларусі складала ад 15 да 30 тыс. асобаў.

У Беларусі было некалькі паўстанняў у гетта. Фільм паказвае як ствараліся габрэйскія партызанцкія атрады, паказвае адносіны габрэяў з беларусамі і раскрывае фенамен габрэйскіх партызанаў не толькі для Беларусі але і ў канцэксце руху супраціву падчас Галакосту ў Еўропе.

Фільм узнагароджаны на Міжнародным кінафестывалі “Габрэйскія матывы 2010” у Варшаве.

рэж. Аляксандр Ступнікаў, 2009 г., Беларусь