Рабінзоны Мантсінсаары, дак. фільм


Востраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школаў і хатаў жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча – Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымаюцца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяны краінаў былога Савецкага Саюзу, адзін з іх беларус, а другі – фін.

Да ІІ сусветнае вайны востраў Мантсінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытаю душою. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтай выспы…

2008 г., Беларусь–Нямеччына–Фінляндыя–Францыя