Няскораная, дак. фільм

Рэжысёр: Катовіч Зоя Год: 2010

Ларыса Геніюш – адна з найлепшых паэтак Беларусі. Ейныя вершы, выпрабаваныя суворым часам, і сёньня, у год яе стогадовага юбілею, гучаць цалкам сучасна і нават надзённа. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму ж краіна, якой гэтая таленавітая жанчына прысвяціла сваё самаахвярнае жыццё, дзеля якой стварала і пакутавала, адхінаецца ад яе нават цяпер, калі рухнула антычалавечая камуністычная сістэма? Чаму Ларысе Геніюш не знайшлося месца ў “праўрадавым” нацыянальным пісьменстве? Чаму ейны драматычны лёс дагэтуль не стаў вартым гістарычнага даследавання з боку дзяржаўных інстытутаў? Чаму сучаснае кіраўніцтва краіны лічыць немагчымым рэабілітаваць асобу, віна якой усяго толькі ў тым, што яна аддана любіла Бацькаўшчыну? Чалавек у жорнах эпохі. Чалавек, якога афіцыйная Радзіма не ратавала і не ратуе нідзе і ніколі.

2010 г., Беларусь