Таямніца следства. P.S., д/ф

Рэжысёр: Міндлін Леанід Год: 2014

10 гадоў таму, 20 кастрычніка 2004 года, забілі журналістку Вераніку Чаркасаву, якая публікавалася ў незалежных беларускіх газетах «Салідарнасць» і «Новы час». Забойства адбылося па рэферэндуме, у выніку якога змянілі заканадаўства, што абмяжоўвала магчымасць адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш як два разы. У цэнтры Менску працягваліся пратэсты. Палітычная драма сталася фонам трагічнага лёсу Веранікі Чаркасавай. Сярод іншага таму ейная смерць атрымала вялікі міжнародны рэзананс. Рэхам была рэакцыя кіраўніка дзяржавы, які загадаў знайсці забойцаў цягам пяці дзён. Злачынцаў не знайшлі да сёння. Звесткі, сабраныя падчас следства, засакрэцілі. Гэты дакументальны фільм – аўтарская версія падзеяў Леаніда Міндліна. У стужцы прынялі ўдзел журналісты Сяргей Сацук і Аляксандр Старыкевіч, якія займаліся справаю забітае журналісткі, а таксама маці Веранікі Чаркасавай і ейны айчым. Выкарыстаныя ўнікальныя відэа і фотаматэрыялы з прыватных архіваў.

2014, Беларусь