Неабмежаваны магчымасцямі, рэпартаж

рэж. Севасцянава Кацярына, 2014

Мянчук Ігар Стрыга, пасля цяжкай аварыі стаўшы інвалідам, вымушаны распачаць жыццё нанова. Дзякуючы сваёй настойлівасці Ігар здолеў трапіць на навучанне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што праводзілі шведскія адмыслоўцы. Пасля курсу ён сам стаў інструктарам у дапамозе непаўнавартасным людзям, атрымаў пасаду дырэктара і нават заснаваў баскетбольную каманду вазочнікаў. Неўзабаве ён зноў ажаніўся і адкрыў уласную фірму, дзе 60 % працаўнікоў склалі асобы з абмежаванымі магчымасцямі, – адзінае такое прадпрыемства ў краіне.

2014, Беларусь

Больш фiльмаў