Абліччы свабоды, д/ф

Рэжысёр: Вайніла Валентый Год: 2014

Фільм паўстаў на аснове ўнікальных дакументаў, якія захоўваюцца у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве. У Вільні захавалася 50 тысячаў тамоў і каля 850 фотаздымкаў звязаных з паўстаннем 1863–1864 гадоў. Сярод матэрыялаў пратаколы допытаў паўстанцаў, іхныя лісты, пракламацыі.

Сярод іншага, асобнікі першай беларускай газеты «Мужыцкая праўда», якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Захоўваюцца таксама і матэрыялы следства супраць Каліноўскага, паводле якіх можна прасачыць ягонае жыццё, змаганне за свабоду народу, а таксама зразумець, чаму пасля пакарання на Лукішскім пляцы ў Вільні ён стаў беларускім нацыянальным героем.

У фільме ўдзельнічаюць беларускія, літоўскія і польскія даследчыкі. Аўтары фільму, Эдыта Максымовіч і Валенты Вайніла сваёй стужкаю тлумачацьпрычыны і сутнасць паўстання, гістарычны кантэкст і псіхалогію людзей 1863 года.