Афрыканская чума, рэпартаж

рэж. Скрабунова Аліна, 2013

Разгул афрыканскай свіной чумы стаўся не толькі цяжкім выпрабаваннем для буйных жывёлагадоўчых прадпрыемстваў і дробных фермерскіх гаспадарак. Сапраўдную драму перажыло ўсё беларускае сялянства, матэрыяльная культура якога грунтуецца, сярод іншага, на свінагадоўлі. Каб перадухіліць распаўсюд пандэміі мясцовыя ўлады загадвалі прафілактычна забіваць усіх кабаноў у 5-кіламетровай зоне вакол жывёлагадоўчых комплексаў. Ахвярамі адміністрацыйнае барацьбы з пошасцю аказаліся тысячы жывёлінаў. Адзіны спосаб выратаваць сваіх парсючкоў – адсяліць іх з «зоны» за свой кошт…
2013, Беларусь

Больш фiльмаў