Дзеці ксяндза Шаплевіча, дак. фільм


Гэта гісторыя чалавека, які змяніў зброю на слова Божае. Праз словы і добрыя справы айцец Станіслаў Шаплевіч з вёскі Дарава, што каля Баранавічаў, супрацівіўся савецкай сістэме. Пасля вайны вернікі хавалі свайго ксяндза на працягу некалькіх гадоў. Святар нават у канспірацыі працягваў служыць Богу і людзям. Але ў выніку здрады яго схапілі супрацоўнікі Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі. Станіслаў Шаплевіч вытрымаў пекла Гулагу. Пасля вяртання ў Беларусь ён да смерці ў 1975 г. служыў узорам сілы духа і маральнасці ва умовах таталітарнай улады. “Дзеці ксяндза Шаплевіча” гэта людзі ва успамінах якіх жыве вобраз іхнага святара.

У фільме выкарыстаныя ўнікальныя архіўныя матэрыялы, а ролю ксяндза Станіслава Шаплевіча грае вядомы праваабаронца Алег Воўчак.

Фільм заняў 2-е месца ў катэгорыі «Тэлевізійныя праграмы» на XVII Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыяў «Niepokalanów 2012».

Фестываль адбыўся 9–13 траўня ў кляштары Непакалянаў, што на поўдзень ад Варшавы.

Беларусь, 2011 г.