Амерыканка. All included, д/ф

Рэжысёр: Корзун Віктар Год: 2014

Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільму – перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.

2014, Беларусь