Альпіністка, рэпартаж

Рэжысёр: Колчына Вікторыя Год: 2013

Альпіністка Ірына Велянкова першая з беларусаў паднялася на васьмітысячную вышыню ў Гімалаях. Ёй удалося выжыць ноччу на вышыні 7 тысяч метраў без вады, ежы і балона з кіслародам. Пасля той халоднай ночы яна два гады правяла ў шпіталях Масквы, дзе ёй ампутавалі ступакі, адмарожаныя пры спуску з гары. Пасля лячэння Ірына пастанавіла вярнуцца ў альпінізм…

2013, Беларусь