Крыжы Беларусі, рэпартаж

рэж. Самойлаў Уладзімір, 2011

Крыж – знак веры, які дапамагаў людзям у цяжкія часы, працягваць ісці, не страчваць веру і перамогу. Яго ставяць на магілах памёрлых, месцах, дзе адбыўся пажар, на раздарожжы. Такія крыжы беларускія патрыёты ставяць у месцах пакут. На жаль, некаторыя з іх улады лічаць непатрэбнымі і нават шкоднымі. Пра гэтыя крыжы і пойдзе гаворка. Невялікая вёска Дражна Старадарожскага раёна, паводле афіцыйнай інфармацыі была спалена ў 1943 годзе беларускім паліцэйскім батальёнам, якія служылі немцам. Але насамрэч ее спалілі савецкая партызаны. У 2008 годзе група актывістаў ўсталявала там памятны крыж, але праз некаторы час крыж быў знішчаны, а ініцыятарам далі па пятнаццаць сутак вязніцы. У Вілейскім раёне знаходзіцца вёска Красны Беражок. Там, на месцы растрэлу энкавэдыстамі ў 1950 г. Расціслава Лапіцкага актывісты усталявалі памятны крыж. Праз тры гады яго зніўчылі, але актывісты яго зноў аднавілі. Удзельнікі аднаўлення былі арыштаваныя і пакараныя штрафамі. Барысаў: на месцы расстрэлу удзельнікаў бунту супраць савецкай улады пастаўлены крыж. Але ж… у афіцыйнай версіі падобных бунтоў не існавала… Курапаты – месца масавых палітычных забойстваў. Гэта ўсё крыжы, якія ўлады афіцыйна не прызнаюць, пра іх яны не клапоціцца. Час ад часу яны становяцца ахвярамі актаў вандалізму. Але вандалы ніколі не былі злоўлены і пакараныя.

2011, Беларусь

Больш фiльмаў