Скрадзеная малітва, дак. фільм

Рэжысёр: Катовіч Зоя Год: 2008

Скрадзеная малітва – гэта старонка з Евангелля, якую вырвала галоўная гераіня фільму спадарыня Стася, каб удома маліцца за сваіх бацькоў. Сталася гэта ў 1930-я гады ў сярэднявечным касцёле ў вёсцы Дарава, што па-над Шчараю, у Ляхавіцкім раёне. На думку Стасі, менавіта гэтая падзея аднойчы і назаўсёды вызначыла ейны лёс, каханне і сямейнае шчасце. Гісторыя апаведзеная падчас супольнага з дачкою і ўнучкамі гатавання пасхі да Вялікадня 2008 года. Гісторыя жыцця побач з касцёлам.

2008, Польшча