«7 дзён вайны»

Рэжысёр: Алёна Дубовік Год: 2022

Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы» пабудаваны выключна на здымках відавочцаў: простых жыхароў Украіны і расейскіх жаўнераў, якія публікуюць здымкі ў сваіх сацсетках.

Дакументальныя здымкі зафіксавалі эмоцыі людзей, якія бачаць вайну, хаваюцца ад артылерыйскіх абстрэлаў у метро і падвалах.

Слёзы, лаянка, здзіўленыя і спалоханыя каментары людзей з гарадоў, што ў цэнтры баёў або пад абстрэламі і авіяўдарамі.

Рэжысёр Алена Дубовік, Польшча, 2022