Няпростае вяртанне, рэпартаж

рэж. Шапчыц Яўген, 2013

Асяродак бярэ пад сваю апеку толькі тых, хто шчыра пастанавіў перамагчы смяротную звычку. Год – менавіта столькі часу трэба для рэабілітацыі нарказалежных. Лекаванне адбываецца праз вучэнне Ісуса Хрыста – штодзённы удзел у набажэнствах са спевамі ды вывучэннем Бібліі, а таксама праз працатэрапію на гаспадарцы – вырошчванне гародніны ды развядзенне свіней. Жыхарам Асяродку, што месціцца ў невялікай вёсцы, непажадана кантактаваць з вонкавым светам. Галоўныя героі рэпартажу – Аляксандр, былы праваахоўнік, а цяпер рэабілітант; Дзяніс, у мінулым наркаман і пацыент Асяродку, а цяпер яго дырэктар; Сяргей, намеснік дырэктара, а раней таксама наркаман; пацыент Асяродку Раман, які працуе тут кухарам. Кожны апекаваны праз паўгода перабывання ў рэабілітацыйнай установе атрымлівае тыднёвае звальненне. Гэта не толькі час на сустрэчы з роднымі ды блізкімі людзьмі, але і тэст на вытрываласць: ці дало лекаванне жаданы эфект, ці выстаяць яны перад спакусаю зноў спажыць наркотыкі?

2013, Беларусь

Больш фiльмаў