Цень манументу, дак. фільм


Беларусь да сёння застаецца ў цені манументу Сталіна, які даўней стаяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сучасны палітычны рэжым дзяржавы – гэта ў пэўным сэнсе рэінкарнацыя сталінізму.

У дакументальным фільме «Цень манументу» аўтары шукаюць адказы пры дапамозе галоўных герояў – прыхільніка Сталіна Браніслава Карпенкі, палкоўніка ў адстаўцы і маладой дэмакратычнай актывісткі Насты Дашкевіч.

Відаць, цень манументу настолькі вялікі, што аўтары не вырашыліся назваць сваіх імёнаў.

Прэм’ера дакументальнага фільму «Цень манументу» адбылася 30 сакавіка 2013 г.

2012, Беларусь