Барбі, рэпартаж


Трохразовая чэмпіёнка свету і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па тайскім боксе муай-тай Кацярына Вандар’ева – адная з найвыдатнейшых баксёрак у свеце. Спорт быў у ейным жыцці заўсёды. Але Кацярына мае не толькі моцны ўдар, але і вельмі высакароднае аблічча. Яна адная з самых прыгожых беларускіх спартовак, за што яе часам называюць Барбі…

2013 г., Беларусь