Куды адплылі пінскія караблі? (Dokąd odpłynęły pińskie statki), рэпартаж

рэж. Ваўранюк Мікалай, 2012

Прыпяць, Піна, Ясельда, а далей на ўсход – сярэдні Дняпро – стагоддзямі былі галоўнымі шляхамі Палесся. Колісь толькі зімоваю парою па балотным краі можна было перамяшчацца інакш; пераважна па рэках перавозілі пасажыраў і грузы, а ў міжваенным дваццацігоддзі ў складзе польскага войскаў была Пінская флатылія. Вайсковыя караблі Чырвонай арміі ваявалі тут з немцамі ў 1941 і 1944 гадах. У Пінску да 1990-х працавала флоцкая школа. Рачны транспарт не вытрымаў канкурэнцыі з чыгуначным і аўтамабільным. А яшчэ палескія краявід радыкальна змяніла меліярацыя, таму рэкі страцілі сваю магутнасць. Сёння на Палессі няма не толькі вайсковага флоту, але і цывільнага. Звялася і прафесія лодачнікаў, вырабы якіх выкарыстоўвалі ці не ў кожнай палескай сям’і. Засталіся ўспаміны, здымкі ды нешматлікія матэрыяльныя памяткі. Мікалай Бразоўскі быў мараком далёкага плавання. Праз праблемы са здароўем спісаўся на бераг, вярнуўся ў бацькоўскі край і плаваў па палескіх рэках. Цяпер ён збірае памяткі гісторыі роднага Давыд-Гарадка, паложанага на рацэ Гарынь, заснаваў краязнаўчы музей… Здымачная група пабывала і ў вёсцы Кудрычы, куды цывілізацыя прыйшла зусім нядаўна… Нельга было абмінуць і сталіцы Палесся, Пінску, дзе сцякаюцца ўсе мясцовыя водныя шляхі.

2012, Польшча

Больш фiльмаў