Вясна, дак. фільм

рэж. Швед Вольга, 2013

Праваабарончы Цэнтр «Вясна’96» заснавалі ў 1996-м, на хвалі вулічных пратэстаў, праз два гады пасля таго, як Лукашэнку выбралі прэзідэнтам. Фільм паказвае постаць Алеся Бяляцкага, які стварыў “Вясны” і кіраваў ёю да свайго арышту.

Цэнтральная постаць стужкі – Алесь Бяляцкі, але галоўныя героі, дакладней гераіні, – ягоная жонка Наталля Пінчук і настаўніца Наталля Іллініч, якой дапамагла «Вясна», пасля таго як яе звольнілі з працы за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Бяляцкі прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, апроч апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён прамаўляе да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь абраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронаю грамадзянаў ад уладаў, як паступова прызвычайваўся да думкі, што і сам станецца ахвяраю рэпрэсіяў, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага.

Гісторыя Наталлі Іллініч паказвае, у якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ахвяры рэпрэсіяў, асабліва калі яна – вясковая настаўніца. Менавіта Алесь Бяляцкі і «Вясна» дапамагаюць асобам такім як Наталля Іллініч, сотням такіх асобаў.

рэж. Вольга Швед, 2012 г., Беларусь

Больш фiльмаў