Цені ўлады, дакументальны фільм

рэж. Міндлін Леанід, 2012

Караля робіць ягоная світа. Рэжысёр Леанід Міндлін прэзентуе свой аўтарскі погляд на найбліжэйшае атачэнне кіраўніка Беларусі. Рэжысёр у сваім фільме таксама імкнецца даць ацэнку кампетэнтнасці беларускіх дзяржаўных службоўцаў. «Адзін з жартаўлівых законаў Мэрфі кажа: кожны чыноўнік імкнецца да вяршыні некампетэнтнасці. Таму я вырашыў паглядзець на гэта з дапамогаю рэальных кадраў», – прызнаўся дакументаліст. Самым складаным падчас працы над фільмам было для аўтара – пазбегчы карыкатуры і здзеку з чыноўнікаў. Рэжысёр стараўся зразумець матывы тых асобаў на адказных пасадах, ад якіх залежаць будучыня краіны і лёсы канкрэтных людзей. Прэм’ера дакументальнага фільму «Цені ўлады» ў цыкле «Невядомая Беларусь» адбылася 9 лістапада.

Беларусь, 2012

Больш фiльмаў