25

Рэжысёр: Куціла Андрэй Год: 2016

Яны не вучацца варыць каву паводле канонаў «трэцяй хвалі», ніколі не былі ў Берліне і не вучыліся ў ЕГУ. І такіх тут – большасць. Фільм Андрэя Куцілы «25»

Яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільму – гэта пульс жыцця маладой Беларусі. Ёй самой летась споўнілася 25: у жніўні 1991-га Вярхоўны Савет урэшце надаў прынятай годам раней Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.