Небяспечны архіў. Рэабілітацыя, дак. фільм

рэж. , 2012

Унікальны архіў Хасі Пруслінай стаў абвінавачаннем камуністычным бонзам, імёны якіх дагэтуль носяць вуліцы беларускіх гарадоў.

Адным травеньскім ранкам 1972 года нехта пазваніў у дзверы капітана медычнай службы Зінаіды Нікадзімавай. Невядомы голас паведаміў, што ейнай маці зрабілася кепска падчас чытання лекцыі ў інстытуце; хуткая дапамога адвезла яе ў клініку. І калі Зінаіда прымчалася да маці, Хасі Пруслінай, былой актывісткі менскага антыфашысцкага падполля, тая была яшчэ жывая, але неўзабаве памерла на даччыных руках. Жанчына пайшла з жыцця, так і не скончыўшы справы свайго жыцця – рэабілітацыі менскага антыфашысцкага падполля. Пазней Зінаіда знайшла сярод матчыных рэчаў дзве тэчкі з архіўнымі звесткамі пра падполле, якое без дырэктываў і санкцыяў з Масквы змагалася супраць нацыстаў. Да таго часу менскіх падпольшчыкаў назвалі здраднікамі, агентамі абвэру. Унікальны архіў Хасі Пруслінай выйшаў асобным выданнем толькі ў 2010 годзе, ён стаў абвінавачаннем камуністычным бонзам, імёны якіх дагэтуль носяць вуліцы беларускіх гарадоў.

2012, Беларусь

Больш фiльмаў