Цівалі, дак. фільм


Чыгуначнікі адмовіліся вывозіць рэпрэсаваных у Сібір. За гэта іх расстралялі. Фільм «Цівалі» прысвечаны гэтаму невядомаму эпізоду з гісторыі Беларусі.

У часы сталінскіх рэпрэсіяў 1930-я гадоў у Беларусі адбыліся страйкі чыгуначнікаў, якія пратэставалі супраць вывазу суайчыннікаў у Сібір. Праявы непаслушэнства ўлады жорстка пакаралі: 300 працаўнікоў чыгункі былі расстраляныя і пахаваныя ў могільніку для жывёлы ў вёсцы Цівалі пад Менскам. Пазней улады спрабавалі сцерці ўсе сляды злачынства. Аднак праўда выйшла на паверхню, і памяць пра закатаваных людзей, кінутых у яму разам з быдлам, захавалася ў нашых сэрцах.

У фільме ўдзельнічаюць сведкі падзеяў і даследчыкі рэпрэсіяў. Адзін з герояў фільма і суаўтар сцэнарыю – паэт Сяргей Законнікаў, аўтар паэмы «Цівалі».

2012, Беларусь