Людзі з граніту, рэпартаж

рэж. Ваўранюк Мікалай, 2012

Працаўнікі прадпрыемства «Граніт» з Мікашэвічаў у 2011 г. масава выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і стварылі незалежны. Да новага прафесійнага звязу далучыліся некалькі соцень асобаў. Улады не пакінулі без увагі адкрытага выступу народу: прафсаюзнага лідэра Алега Стахаевіча, кіроўцу грузавіка «БелАЗ», спачатку пазбавілі вадзіцельскага пасведчання, а пасля ўвогуле звольнілі з працы. Лунінецкі раённы суд пастанавіў, што кампанія мела на гэта права. Стахаевіч працягнуў змагацца за свае правы ў вышэйшых інстанцыях. Некаторыя рабочыя пад ціскам начальства вымушаныя былі пакінуць незалежны прафсаюз. Аднак тыя, хто застаўся, па-ранейшаму змагаюцца за свае правы.

2012, Літва

Больш фiльмаў